Мэркель будзе дамагацца ад Расеі гарантыі свабоды слова
15- 3.03.2015, 19:01
- 8,797
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што будзе дамагацца ад Расеі гарантый свабоды слова.
Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі, паведамляе Reuters. Раней яна ўспрыняла як сур'ёзнае і смутнае забойства апазіцыянера Барыса Нямцова, паведамляе РБК.
«Мы чакаем, што ўсё будзе зроблена для таго, каб расследаваць гэта забойства. Я спадзяюся, і мы ясна дамо гэта зразумець, што хочам таго, каб апазіцыя ў Расеі мела шанец выказваць свае думкі, хоць я ведаю, што гэта зусім не лёгка», - сказаў Ангела Мэркель.
Раней Мэркель назвала расстрэл Нямцова «баязлівым забойствам». Яна прызнала, што здарэнне шакавала яе, і заклікала Уладзіміра Пуціна забяспечыць больш хуткае расследаванне здарэння.
Барыс Нямцоў быў забіты ў ноч з 27 на 28 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце. Невядомы стрэліў у апазіцыйнага палітыка некалькі разоў, 4 кулі патрапілі ў Нямцова. Ён памёр на месцы. Палітыка ў аўторак пахавалі на Траякураўскіх могілках.