25 красавiка 2024, Чацвер, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі Belarus Alternative ў Вільні атрымаюць бясплатныя візы

4
Удзельнікі Belarus Alternative ў Вільні атрымаюць бясплатныя візы

На новым музычным фестывалі выступяць BRUTTO і Neuro Dubel.

1-2 траўня ў Вільні пройдзе музычны фестываль Belarus Alternative з удзелам BRUTTO, Neuro Dubel, Pomidor/off, "Серебряная свадьба", Super Besse і Pukstband.

Арганізатары charter97.org удакладнілі дэталі афармлення бясплатных віз на гэтае мерапрыемства.

- Мы хочам, каб максімальная колькасць гледачоў з мінімальнай колькасцю праблем змаглі наведаць гэтае мерапрыемства, - адзначае арганізатар фестывалю Юстас Мамантавас. - Таму ў асобным прэс-рэлізе наважылі растлумачыць некаторыя ўзніклыя ў публікі пытанні.

Бясплатныя візы (без збірання консульскага збору) могуць быць выдадзеныя ўсім наведвальнікам канцэрту толькі на падставе квіткоў, набытых у офісе турыстычнай фірмы "Тридевять земель" (г. Менск, вул. Казлова, д.7, оф.12). Пакупнікі квіткоў у сістэме Ticketpro (Беларусь) і Bilietupasaulis (Літва) візавую падтрымку атрымаць не могуць.

Пры продажы квіткоў з візавай падтрымкай гледачы могуць адразу зарэгістравацца на падачу дакументаў у Пасольства Літоўскай Рэспублікі (Менск). Таму важна пры сабе мець копію апошняй старонкі пашпарта (тая, якая з фатаграфіяй). Жыхары Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей падаюць дакументы ў Генеральным консульстве Літоўскай Рэспублікі (Гародня) у парадку жывой чаргі без запісу.

На сённяшні дзень пры куплі білета рэгістрацыя на падачу дакументаў у Пасольстве (Менск) праводзіцца аператыўна - на дзень-два наперад. У Генеральным консульстве (Гародня) вялікіх чэргаў таксама няма. Але сітуацыя можа ў кожны момант змяніцца. Апошні дзень падачы дакументаў на візу - 23 красавіка. Тады пашпарт з візай будзе вернуты 29 красавіка пасля абеду.

Квіткі на кожны дзень фестывалю даюць права на аднаразовую чатырохдзённую візу з тэрмінам дзеяння з 30 красавіка да 3 траўня ўключна са спрошчаным наборам дакументаў. Так што вы можаце выбраць музыку на свой густ альбо ехаць на абодва дні.

Спрошчаны набор дакументаў - гэта сапраўдны для выезду за мяжу пашпарт, квіток, страхоўка і запоўненая анкета. Даведка з працы, фінансавыя пацверджанні, доказы па размяшчэнні і іншыя дакументы не патрабуюцца, але ў індывідуальных выпадках Пасольства пакідае за сабой права патрабаваць іх паказу.

Звяртаем увагу, што віза выдаецца для наведвання фестывалю Belarus Alternative. Выкарыстанне візы не па прызначэнні можа паўплываць на пастанову аб выдачы Шэнгенскай візы ў будучыні.

Фестываль BELARUS ALTERNATIVE пройдзе ў Вільні, Teatro Arena, а 19.00.

1 траўня: BRUTTO, NEURO DUBEL, POMIDOR/OFF

2 траўня: "Серебряная Свадьба", SUPER BESSE, PUKSTBAND

Кошт квіткоў: 400 тысяч рублёў на адзін дзень, 700 тысяч рублёў на два дні. Плануецца аўтобусны тур Менск-Вільня-Менск. Інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16. Дадатковая інфармацыя: www.cartadorog.by.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках