24 красавiка 2024, Серада, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор Украіны: Следства мяркуе, што «Боінг» збілі з расейскага «Бука»

Генпракурор Украіны: Следства мяркуе, што «Боінг» збілі з расейскага «Бука»

Расследаванне катастрофы «Боінга» можа быць скончанае да канца года.

Міжнародная следчая камісія разглядае як асноўную версію катастрофы пасажырскага лайнера на Данбасе, што самалёт рэйса MH17 быў збіты баевікамі з расейскага ЗРК «Бук». Пра гэта сёння заявіў генеральны пракурор Віктар Шокін на прэс-канферэнцыі, - паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнэсІнфарм.

«Асноўнай версіяй з'яўляецца тое, што самалёт быў збіты з тэрыторыі Данецкай вобласці сепаратыстамі», - сказаў ён. Таксама адказваючы на пытанні журналістаў, Шокін удакладніў, што ў адпаведнасці з наяўнымі матэрыяламі расследавання, зброя, з якой быў збіты самалёт, трапіла на тэрыторыю Украіны з тэрыторыі Расеі, і туды ж была вывезеная пасля катастрофы.

«Для таго, каб зрабіць стрэл з сістэмы «Бук», трэба прайсці спецыяльнае навучанне. Патрэбныя не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды. Мы мяркуем, што гэтыя веды былі ў прадстаўнікоў Расеі, і менавіта яны запусцілі гэтую ракету», - падкрэсліў Шокін, дадаўшы, што гэта адна з версій расследавання.

Ён таксама адзначыў, што зыходзячы з досведу работы такіх міжнародных следчых груп, можна разлічваць на сканчэнне расследавання да канца гэтага года. Ён дадаў, што пракуратура і СБУ просіць усіх, хто назіраў перасоўванне ўстаноўкі «Бук 17-18» ліпеня 2014 года ў раёне Данецка, Грабава, Снежнага, паведаміць у СБУ і пракуратуру.

Фота: EFE

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках