29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Найем: Украіне не па дарозе з Лукашэнкам

19
Мустафа Найем: Украіне не па дарозе з Лукашэнкам

Беларускі дыктатар не мае нічога агульнага з еўрапейскімі каштоўнасцямі, да якіх імкнецца Украіна.

Журналіст, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Мустафа Найем праводзіць шэраг сустрэч у Варшаве. У час сустрэчы ва «Украінскім свеце» ён адзначыў, што калі б не было Майдана, Украіна ператварылася б у другую Беларусь, паведамляе «Радыё Рацыя».

На ягоную думку, для Украіны Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца выключна сітуацыйным партнёрам.

«Я быў у Беларусі і памятаю, як Лукашэнка праводзіў апошнія прэзідэнцкія «выбары». Для мяне гэты чалавек не мае нічога агульнага з еўрапейскімі каштоўнасцямі, з тымі каштоўнасцямі, да якіх мы імкнемся. І гэта факт. Ён з'яўляецца сітуацыйным партнёрам. Не больш і не менш. Гэта чалавек з іншай цывілізацыі, з іншага пакалення, з іншымі каштоўнасцямі. І ніякіх узаемных размоў пра будучыню ў нас з ім быць не можа», - заявіў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны.

Менавіта Мустафа Найем быў адным з першых журналістаў, якія заклікалі выйсці людзей на Майдан у лістападзе 2013 года ў знак нязгоды з пастановай украінскага ўрада спыніць падрыхтоўку да падпісання Асацыяцыі з Еўразвязам.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках