18 красавiка 2024, Чацвер, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы: Украіна неэфектыўна расследавала падзеі на Майдане

1
Рада Еўропы: Украіна неэфектыўна расследавала падзеі на Майдане

Расследаванні падзей Майдана неэфектыўныя праз няўзгодненыя дзеянні сілавых структур.

Пра гэта заявіў кіраўнік Міжнароднай дарадчай групы ў расследаванні злачынстваў падчас пратэстаў на Майдане Незалежнасці у Кіеве ў канцы 2013 –2014 годзе Нікалас Братза. Ён мяркуе, што адсутнасць каардынацыі паміж праваахоўнымі органамі Украіны прывяло да неэфектыўнасці ходу расследавання, піша «Корреспондент».

«Эфектыўнасць расследавання ў значнай ступені залежала ад цеснага супрацоўніцтва паміж следчымі органамі. Адсутнасць такога супрацоўніцтва з боку Генпракуратуры з двума іншымі органамі (МУС і СБУ) з пункту гледжання нашай групы вельмі сур'ёзна негатыўна паўплывала на эфектыўнасць расследавання», - заявіў Братза.

Міжнародная дарадчая група была сфармаваная генеральным сакратаром Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд для назірання за адпаведнасцю расследавання выпадкаў гвалту, якія мелі месца ва Украіне ў перыяд з 30 лістапада 2013 года да 21 лютага 2014 усім патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і прэцэдэнтнага права Еўрапейскага суда правоў чалавека. Група дзейнічае ў адпаведнасці з атрыманым мандатам.

Адзначым, з моманту заканчэння Майдана прайшло больш за год, а вынікаў расследавання дагэтуль няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках