28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы патрабуе расследаваць злачынствы «цітушак» ва Украіне

2
Рада Еўропы патрабуе расследаваць злачынствы «цітушак» ва Украіне

Удзельнікі Антымайдана датычныя да выкраданняў і забойстваў дэманстрантаў.

У Міжнароднай дарадчай групе (МДГ) пры Радзе Еўропы выказваюць здзіўленне тым, што ва Украіне не расследуюць супрацоўніцтва так званых "цітушак" з Міністэрствам унутраных спраў у перыяд Майдана ўзімку 2013-2014 гадоў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы МДГ, апублікаванай прадстаўнікамі групы ў аўторак у Кіеве, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Няма ніякіх сумневаў у тым, што МУС было датычным да чыннасці так званых цітушак, - падкрэсліў старшыня МДГ, былы прэзідэнт Еўрапейскага суда правоў чалавека Нікалас Брац. - Ёсць падазрэнне, што з 30 лістапада 2013 да 20 лютага 2014 да дзейнасці Антымайдана былі прыцягнутыя сотні "цітушак". Іх прыцягваў былы міністр унутраных спраў, а МУС займалася іх арганізацыяй і фінансаваннем, выдавала ім інструкцыі ды наказы і узбройвала іх, яны вольна насілі зброю. Яны нападалі на ўдзельнікаў акцый пратэсту, выкрадалі і забівалі іх".

"Існавалі падазрэнні, што ключавымі арганізатарамі аперацый "цітушак" былі (кіраўнік медыяхолдынга "Кантакт", давераная асоба экс-кіраўніка МУС Захарчанкі, Віктар) Зубрыцкі і (яшчэ адзін паплечнік Захарчанкі, бізнэсовец Аляксей) Чабатароў", - адзначаецца ў дакуменце.

Паводле звестак следства, якія ёсць у распараджэнні МДГ, цітушак фігуравалі ў аперацыйных планах разгону Майдана, якія складалі ў МУС.

"У лістападзе 2014 года прадстаўнікі ДПУ патлумачылі МДГ, што, хоць "цітушкі" не маглі б дзейнічаць без падтрымкі МУС, пакуль недастаткова довадаў дачынення да гэтага канкрэтных службовых асоб МУС, каб паведаміць каму-небудзь з іх аб падазрэнні. Аднак спадар Баганец (да восені кіраваў следствам) не згаджаўся з гэтым. Ён паведаміў МДГ, што спадар Аліеў, якога падазравалі ў тым, што ён быў адным з арганізатараў "цітушак", а таксама, што страляў у спадара Верамія, падчас падзей на Майдане на сваім цывільным аўтамабілі заязджаў на тэрыторыю МУС, дзе атрымліваў кіі ды шчыты для размеркавання паміж "цітушкамі", - гаворыцца ў справаздачы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках