Аляксандр Турчынаў едзе ў Польшчу
- 4.03.2015, 14:14
- 5,573
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў наведае Польшчу.
Візіт адбудзецца 5 - 6 сакавіка. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе РНБА.
Падчас візіту запланавана правядзенне перамоў пад старшынствам Аляксандра Турчынава і кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Польшча Станіслава Казея.
Паводле іх вынікаў плануецца падпісанне Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Апаратам РНБА Украіны і БНБ Польшчы.
Таксама ў рамках візіту прадугледжанае правядзенне двухбаковых сустрэч сакратара РНБА з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, міністрам нацыянальнай абароны Томашам Семанякам, маршалкам Сенату Багданам Барусевічам і маршалкам Сейма Радаславам Сікорскім.
Фота: AFP