20 красавiка 2024, Субота, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна закрывае малы памежны рух з Расеяй

4
Украіна закрывае малы памежны рух з Расеяй

Жыхары памежнай зоны з гэтага часу могуць перасякаць дзяржаўную мяжу з Расейскай Федэрацыяй выключна на міжнародных пунктах пропуску.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк, адкрываючы пасяджэнне ўрада, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнэсІнфарм.

"З 16 сакавіка можна будзе перасякаць мяжу выключна праз міжнародныя пункты пропуску, якія кантралююцца ўкраінскай уладай. Пагадненне спыняецца ўкраінскім бокам", - заявіў прэм'ер.

"Гэта пытанне нацыянальнай бяспекі і кантролю за перамяшчэннем расейскіх грамадзян, якія, на жаль, сюды не з турызмам прыязджаюць. У іх цікавыя турыстычныя "аўто" - танкі расейскія, і квіткі нядрэнныя - расейскіх вайскоўцаў. Тураператар - міністэрства абароны Расеі і ГРУ Генштаба", - сказаў ён.

Яцэнюк даручыў памежнікам ужыць захады для выканання гэтай пастановы, а Міністэрству замежных спраў Украіны - абвясціць расійскую старану аб аднабаковым спыненні руху.

Малы памежны рух з'яўляецца формай палягчэння перасячэння мяжы для грамадзян дзвюх дзяржаў, якія жывуць у памежнай зоне. У яго рамках такія жыхары могуць рэгулярна перасякаць агульную мяжу без віз для знаходжання ў памежнай зоне другой дзяржавы. Такія паездкі могуць мець сацыяльныя, культурныя, сямейныя, а таксама апраўданыя эканамічныя прычыны (якія не з'яўляюцца прыбытковай дзейнасцю).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках