29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд пакінуў лётчыцу Саўчанку за кратамі

14
Суд пакінуў лётчыцу Саўчанку за кратамі

Маскоўскі Басманны суд адмовіў у задавальненні скаргі Надзеі Саўчанкі на адмову следчага адпусціць яе на пасяджэнне ПАРЕ.

Пры гэтым суд таксама адмовіўся задавальняць хадайніцтва пракурора, які папрасіў перавесці працэс у закрыты рэжым у сувязі з тым, што яму нібыта пагражалі на папярэднім пасяджэнні, паведамляе BBC.

Адвакаты намагаюць на тым, што статус дэлегаткі сесіі Парламенцкай асамблеі рады Еўропы дае абвінавачванай дыпламатычны імунітэт і дае ёй права адправіцца на пасяджэнне, і ніводная дзяржава - чалец рады Еўропы не мае права гэтаму перашкодзіць.

33-гадовая лётчыца Надзея Саўчанка ў кастрычніку 2014 года была абраная дэпутаткай Вярхоўнай Рады Украіны - ужо пасля таго як яна апынулася ў маскоўскім следчым ізалятары.

Саўчанка, якую ў Расеі абвінавачваюць у датычнасці да загубы расейскіх журналістаў на Данбасе, галадае ўжо больш за 80 дзён на знак пратэсту супраць яе ўтрымання пад вартай.

Цяпер яна знаходзіцца ў следчым ізалятары "Матроская цішыня".

Як напісаў у сваім Твітары адвакат Марк Фэйгін, следства ніяк не патлумачыла сваю адмову адпусціць Саўчанку для ўдзелу ў пасяджэнні ПАРЕ, а таксама не звярнулася ў расейскі МЗС для пацверджання ейнага статусу.

Са слоў адваката, гэта адзіны орган, які ўпаўнаважаны ў Расеі пацвердзіць імунітэт Саўчанкі, як дэлегаткі Парламенцкай асамблеі рады Еўропы.

У сваю чаргу следства заявіла, што прэтэнзія адвакатаў тычыцца таго, што іх просьба аб вызваленні Саўчанкі нібыта засталася без адказу.

Следства сцвярджае, што гэта не так: 16 студзеня была вынесеная афіцыйная пастанова аб адмове, копіі якой адправілі абароне, такім чынам скаргу абароны не варта задавальняць.

Такую фармулёўку Марк Фэйгін назваў "шэдэўрам". Ён апублікаваў фатаграфію афіцыйнага адказу следства ў сваім твітэры.

У самым пачатку паседжання абвінавачанне папрасіла перавесці пасяджэнне ў закрыты рэжым у сувязі з тым, што на папярэднім пасяджэнні суда пракурору пагражалі.

"На мой адрас і на адрас следчага паступалі пагрозы фізічнага знішчэння", - сказаў пракурор Алег Карасёў, удакладніўшы, што пагрозы выгукнуў хтосьці з публікі.

Ён папрасіў суд правесці паседжанне ў закрытым рэжыме для бяспекі ўдзельнікаў працэсу.

Як напісаў у сваім твітэры адзін з адвакатаў Саўчанкі Мікалай Полазаў, яго падабаронная выказала пратэст, заявіўшы, што такім чынам абвінавачванне спрабуе схаваць сваю некампетэнтнасць.

Суд не задаволіў хадайніцтва абвінавачвання і праходзіў у адкрытым рэжыме.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках