28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША не змог пераадолець вета Абамы на нафтаправод з Канады

4
Сенат ЗША не змог пераадолець вета Абамы на нафтаправод з Канады

Не хапіла ўсяго пяці галасоў.

Сенат ЗША не змог пераадолець вета прэзідэнта Барака Абамы на будаўніцтва нафтаправода Keystone XL, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на CNN.

Для пераадолення прэзідэнцкага вета патрабуецца набраць дзве траціны галасоў сенатараў, гэта значыць 67 галасоў. Аднак рэспубліканцы і восем дэмакратаў змаглі атрымаць толькі 62 галасы.

Рэспубліканцы мяркуюць, што будаўніцтва нафтаправода з Канады да нафтаперапрацоўчых заводаў у раёне Мексіканскага заліва створыць тысячы працоўных месцаў і зменшыць нафтавую залежнасць ЗША ад варожых краін.

Белы дом зацягвае пастанову аб будаўніцтве нафтаправода, спасылаючыся на неабходнасць правядзення ўсебаковых экспэртыз.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках