28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Нуланд: ЕЗ і ЗША рыхтуюць сектаральныя санкцыі супраць Расеі

5
Вікторыя Нуланд: ЕЗ і ЗША рыхтуюць сектаральныя санкцыі супраць Расеі

Санкцыі супраць Расеі могуць увесці, калі перамір'е з Украінай будзе парушанае.

Пра гэта заявіла памочніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, паведамляе Reuters.

З ейных слоў, інфармацыя аб масіраваных артабстрэлах, баявых дзеяннях ля Данецка і Марыупаля не можа не выклікаць непакой.

«Наша санкцыйная каманда на гэтым тыдні ў Еўропе. Вельмі важна быць аднагалоснымі з Еўропай у пытанні паглыблення санкцыяў, калі будуць грубыя парушэнні менскіх пагадненняў або далейшы захоп тэрыторыі», - сказала Нуланд.

Акрамя таго, яна дадала, што з часоў падпісання менскага пагаднення ў сярэдзіне лютага зафіксавана больш за сто выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню.

Нагадаем, 12 лютага ў Менску завяршыліся перамовы лідараў «нармандскай чацвёркі» ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Вынікам стала прыняцце Дэкларацыі прэзідэнтаў Украіны, Францыі, РФ, і канцлеркі Нямеччыны ў падтрымку Комплексу захадаў выканання Менскіх пагадненняў. Многія экспэрты ацэньваюць пагадненне як нявыгадныя для Украіны і называюць іх «капітуляцыяй Еўропы».

Украіна і міжнародныя арганізацыі неаднаразова заяўлялі аб тым, што баевікі ДНР і ЛНР парушаюць умовы перамір'я.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках