28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец з Магілёва абакраў кліентаў на 260 млн. рублёў

Бізнэсовец з Магілёва абакраў кліентаў на 260 млн. рублёў

Кіраўнік прыватнага прадпрыемства ў Магілёве ашуканскім шляхам прысвоіў блізу 260 млн. рублёў грамадзян.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела ў наглядзе за дазнаннем пракуратуры вобласці малодшы дарадца юстыцыі Яўген Непша, піша БелТА.

Падазраваны з верасня 2013 да жніўня 2014-га падпісваў праз сваю фірму дамовы падраду з жыхарамі Магілёўскай вобласці на выраб помнікаў і агароджаў і часткова атрымаў за гэта перадаплату. Узяўшы на сябе абавязанні выканаць працы, ён і не збіраўся выконваць умовы дамовы. Як высветлілі следчыя, бізнэсовец прысвоіў блізу 260 млн. рублёў грамадзян, у справе дзе праходзяць больш за 80 пацярпелых.

Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 КК - махлярства ў асабліва буйнай суме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках