26 красавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ перагледзіць санкцыі супраць чыноўнікаў Януковіча

ЕЗ перагледзіць санкцыі супраць чыноўнікаў Януковіча

ЕЗ можа зняць санкцыі з чатырох былых украінскіх чыноўнікаў праз адсутнасць супраць іх крымінальных спраў.

У чацвер Рада ЕЗ перагледзіць персанальныя санкцыі, уведзеныя ў мінулым годзе супраць 18 украінскіх чыноўнікаў - для чатырох з іх абмежавальныя захады могуць быць скасаваныя. Чакаецца, што новы "чорны" спіс будзе афіцыйна апублікаваны ў пятніцу, паведамляе "Укринформ".

Адзначаецца, што Еўразвяз можа зняць санкцыі супраць чатырох украінскіх экс-чыноўнікаў праз адсутнасць супраць іх у праваахоўных органах Украіны крымінальных спраў і вылучаных абвінавачванняў.

Нагадаем, 5 сакавіка 2014 г. ЕЗ замарозіў на адзін год актывы 18 украінскіх чыноўнікаў, якіх падазраюць у незаконным завалоданні дзяржаўнай уласнасцю. Гэты спіс узначаліў былы прэзідэнт Віктар Януковіч. Пад санкцыі таксама патрапілі: экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка; экс-генпракурор Віктар Пшонка; экс-кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка; былы першы намеснік кіраўніка АП Андрэй Партноў; экс-міністр юстыцыі Алена Лукаш; экс-кіраўнік АП Андрэй Клюеў і ягоны брат Сяргей Клюеў; былы намеснік кіраўніка МУС Віктар Ратушняк; сыны экс-прэзідэнта Аляксандр і Віктар Януковічы; сын экс-генпракурора Арцём Пшонка; экс-прэм'ер Мікалай Азараў і ягоны сын Аляксей Азараў; бізнэсовец Сяргей Курчэнка; экс-міністр адукацыі Дзмітрый Табачнік; экс-міністр аховы здароўя Раіса Багатырова; былы дарадца прэзідэнта Ігар Калінін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках