28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтву Менскага мясакамбіната пагражае да 10 гадоў турмы

15
Кіраўніцтву Менскага мясакамбіната пагражае да 10 гадоў турмы

У дачыненні да службовых асоб Менскага мясакамбіната распачатая крымінальная справа.

Аператыўнікамі аддзела ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выяўленая і спыненая незаконная дзейнасць некалькіх службовых асоб ААТ «Менскі мясакамбінат», паведамляецца на сайце ГУУС.

У першым паўгоддзі 2014 намеснікам генеральнага дырэктара, начальнікам аддзела і начальнікам цэха ААТ «Менскі мясакамбінат» была арганізаваная 31 пастаўка дарагога мяса адной з расейскіх камерцыйных структур.

Паводле наяўных у аператыўнікаў звестках гэтыя пастаўкі былі арганізаваныя паніжанымі коштамі, у выніку чаго прадпрыемству прычыненая матэрыяльная шкода ў суме 1,2 мільярда беларускіх рублёў.

Цяпер у дачыненні да згаданых службовых асоб пракуратурай Кастрычніцкага раёна г. Менска ў рамках работы міжустаноўчай працоўнай групы распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 424 («Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйнай суме») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках