27 красавiка 2024, Субота, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партугалію і Гішпанію «падключаць» да энэргетычнага рынку ЕЗ

Партугалію і Гішпанію «падключаць» да энэргетычнага рынку ЕЗ

Дагэтуль Гішпанія і Партугалія практычна адрэзаныя ад энэргетычнага рынку ЕЗ Пірынейскімі гарамі.

Будаўніцтва інтэрканектара з'яўляецца прыярытэтам для цяперашняй Еўракамісіі, піша zn.ua.

Еўракамісія і лідары Францыі, Гішпаніі і Партугаліі дамовіліся аб пастанове праблемы злучэння дзвюх краін Іберыйскай паўвыспы з астатнім энэргетычным рынкам ЕЗ.

Як паведамляецца ў камюніке Еўракамісіі, у сераду ў Мадрыдзе спецыяльна для гэтага сустрэліся яе старшыня Жан-Клод Юнкер, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, кіраўнік урада Гішпаніі Марыяна Рахой і прэм'ер-міністр Партугаліі Педру Пасуш Каэльё.

"Добра інтэграваны еўрапейскі энэргетычны рынак мае ключавое значэнне для стварэння Энэргетычнага звязу і служыць найважнейшым фактарам умацавання бяспекі паставак энэргіі ў Еўропе", - адзначаецца ў камюніке.

Фармаванне Еўрапейскага Энэргетычнага звязу будзе адной з галоўных тэм саміту ЕСЗ19-20 сакавіка.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся стварыць працоўную групу высокага ўзроўню, якая будзе сачыць за распрацоўкай праектаў злучэння энэргасістэм і іх своечасовым выкананнем.

"Нашы сённяшнія дамоўленасці - гэта першы канкрэтны вынік Еўрапейскага Энергетычнага звязу, - заявіў на мадрыдскай сустрэчы Юнкер. - Сёння мы пачалі ўнікальны працэс рэгіянальнай канвергенцыі ў галіне энэргетыкі, і я хацеў бы бачыць усё больш яго праяў у Еўропе".

Група высокага ўзроўню для Паўднёва-Заходняй Еўропы зоймецца інфраструктурнымі праектамі злучэнняў ліній электраперадач і газаправодаў. Да сярэдзіны красавіка будзе падрыхтавана ТЭА для злучэння электрычных сетак Гішпаніі і Партугаліі праз Францыю з астатнім ЕЗ, трохі пазней - для газаправоднага злучэння.

Дагэтуль Гішпанія і Партугалія практычна адрэзаныя ад энэргетычнага рынку ЕЗ Пірынейскім гарамі. Як адзначаў у сераду блізкі да Еўракамісіі сеткавы рэсурс EurActiv, Мадрыд і Лісабон абвінавачвалі Францыю, што яна тармозіць пастаўкі лішкаў энэргіі з краін Іберыйскай паўвыспы, баючыся канкурэнцыі для сваёй ядзернай энэргетыкі.

Еўракамісія 13 студзені прапанавала стварыць Еўрапейскі фонд стратэгічных інвестыцый (EFSI) для доўгатэрміновага фінансавання інфраструктурных праектаў. Фонд павінен мабілізаваць не менш 315 млрд еўра прыватных і дзяржаўных інвестыцый ва ўсім ЕЗ. Доля бюджэту звязу складзе 16 млрд еўра, а Еўрапейскага інвестыцыйнага банка - 5 млрд еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках