Турчынаў паляцеў у Польшчу з афіцыйным візітам на звычайным рэйсавым самалёце (Фота)
7- 5.03.2015, 12:33
- 22,855
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паляцеў у Польшчу на звычайным самалёце авіякампаніі МАУ.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ.
Нагадаем, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў сёння наведае Польшчу.
Падчас візіту запланаванае правядзенне перамоў пад старшынствам Аляксандра Турчынава і кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Польшчы Станіслава Казея.
Паводле іх вынікаў плануецца падпісанне Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Апаратам РНБА Украіны і БНБ Польшчы.
Таксама ў рамках візіту прадугледжанае правядзенне двухбаковых сустрэч сакратара РНБА з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, міністрам нацыянальнай абароны Томашам Семаняком, маршалкам Сенату Багданам Барусевічам і маршалкам Сейма Радаславам Сікорскім.