28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Ніякім плошчам у Беларусі не бываць

104
Лукашэнка: Ніякім плошчам у Беларусі не бываць

Дыктатар наведаў вайсковую частку 3214 і сустрэўся з кіраўнікамі органаў унутраных спраў.

«Сёння ёсць надзея, што сусветная супольнасць на аснове менскіх пагадненняў ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу прыкладзе намаганні для спынення братазабойчай вайны. Гэта трэба ў першую чаргу ўкраінскаму народу, гэта трэба Еўрапейскаму звязу, і Беларусі, і Расеі», - заявіў ён падчас сустрэчы з сілавікамі, паведамляе БелТА.

«У нашай краіне, на шчасце, захаваныя мір і згода, няма канфліктаў на нацыянальнай і рэлігійнай глебе. Беларускі народ за сваю гісторыю спаўна спазнаў трагедыю войнаў, якія прайшлі па нашай зямлі. І мы нікому не зычым выпрабаваць жахі ваеннага часу», - адзначыў ён.

«Я ўжо неаднаразова казаў, але ўважаю за неабходнае яшчэ раз падкрэсліць: ніякім «плошчам» у Беларусі не бываць, - сказаў Лукашэнка. - Правапарадак, як і сваю краіну, мы павінны цалкам захаваць».

Войны і канфлікты ўжо ўшчыльную падышлі да нашых межаў, заявіў Лукашэнка.

«Нельга не разумець, што сучасны свет імкліва змяняецца, становіцца ўсё менш бяспечным для жыцця людзей, а шэраг дзяржаў пагрузіўся ў бездань грамадзянскіх войнаў і міжнацыянальных канфліктаў. І гэтыя з'явы ўжо ўшчыльную падышлі да нашых межаў, - канстатаваў афіцыйны лідар. Адпаведныя негатыўныя праявы ні ў якім выпадку не павінны перасягнуць мяжу Беларусі. Гэта наша задача перад дзяржавай, абавязак перад нашымі сем'ямі, дзецьмі і ўсімі людзьмі, якія маюць патрэбу ў абароне», - адзначыў ён.

З ягоных слоў, фактычна зонай баявых дзеянняў з'яўляюцца Блізкі Усход, Паўночная і Цэнтральная Афрыка, многія еўрапейскія краіны сталі аб'ектамі тэрарыстычных нападаў, «а розныя каляровыя рэвалюцыі ставяць сваёй мэтай дэстабілізаваць не толькі асобныя дзяржавы, але і цэлыя рэгіёны».

Лукашэнка таксама распавёў пра супрацоўніцтва з Захадам.

«Вы заўважылі, што апошнім часам вельмі высокага ўзроўню прадстаўнікі заходніх дзяржаў наведваюць Беларусь. Па-рознаму на гэта рэагуюць. Мяне больш за ўсё засмучае тое, што некаторыя кажуць: гэта Лукашэнку на карысць перад «выбарамі» і гэтак далей. Гэта абсалютна мяне не кранае. Галоўнае палягае ў тым, што гэта на карысць нашай дзяржаве. Нам выказваюць падзяку і Украіна, і Расея, і Захад», - сказаў беларускі дыктатар.

«Яны (прадстаўнікі краін Захаду) прыязджаюць да нас з вельмі прагматычнай мэтай. І я іх у гэтых стасунках падтрымліваю. Яны цяпер зразумелі, што такое бяспека ў Еўропе, якую ролю Беларусь можа адыграць у гэтай сістэме бяспекі ў нашым агульнаеўрапейскім доме. Гэта еўрапейцы разумеюць, і яны гатовыя з намі супрацоўнічаць, у тым ліку і ў імя бяспекі ў Еўропе. Мы ім кажам, што заўсёды для гэтага адкрытыя», - адзначыў Лукашэнка.

Нагадаем, што згодна са шматлікімі звесткамі, на базе вайсковай часткі 3214 у канцы 1990-х гадоў быў створаны «эскадрон смерці», які выкрадаў апазіцыйных палітыкаў.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках