28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца прысудзілі да 15 гадоў турмы за дзяржаўную здраду

13
Расейца прысудзілі да 15 гадоў турмы за дзяржаўную здраду

Масгарсуд у чацвер вынес вырак фігуранту справы аб дзяржаўнай здрадзе Раману Ушакову ў 15 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Паводле інфармацыі, агучанай падчас абвяшчэння прысуду, былы паліцэйскі Ушакоў быў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, якая выявілася ў перадачы сакрэтнай інфармацыі супрацоўнікам ЦРУ ЗША.

Сярод рэчыўных доказаў былі шыфратэлеграмы, якія змяшчаюць сакрэтную інфармацыю, што належыць да працы МУС, да якой меў доступ Ушакоў, а таксама замаскаваная пад камень "закладка", у якой былі грошы і ліст ад ЦРУ, піша "Інтэрфакс".

Згодна з пастановай суда, у экс-паліцэйскага было канфіскавана 37 тысяч еўра, перададзеных яму супрацоўнікамі спецслужбы.

Як распавёў пасля абвяшчэння прысуду прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Віктар Анціпаў, Ушакоў нібыта быў затрыманы з доказамі злачынства, віну цалкам прызнаў і распавёў аб усіх кантактах з прадстаўнікамі амерыканскіх спецслужбаў. Ён таксама паведаміў, што Ушакоў "з Сібіры", але не ўдакладніў, адкуль менавіта.

Іншыя справы аб дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы

У лютым гэтага года стала вядома аб шэрагу спраў, звязаных са шпіянажам і дзяржаўнай здрадай.

Пастановай Ляфортаўскага суду Масквы напачатку лютага быў працягнуты арышт грамадзяніну РФ Генадзю Краўцову, абвінавачанаму ў дзяржаўнай здрадзе, і былому дырэктару ўкраінскага абароннага завода "Знамя" Юрыю Салашэнку, падазраванаму ў шпіянажы.

Шырокі рэзананс набыла справа шматдзетнай жыхаркі Смаленскай вобласці Святланы Давыдавай, якую таксама ўзялі пад варту, аднак 3 лютага адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Акрамя таго, 4 лютага стала вядома, што ў Ніжагародскай вобласці былы навуковы супрацоўнік Расейскага федэральнага ядравага цэнтра (РФЯЦ) Уладзімір Голубеў абвінавачваецца ў раскрыцці дзяржаўнай таямніцы.

"Голубеў з'яўляецца спецыялістам у выбуховых рэчывах, даклад быў прысвечаны ягонай працы. Публікацыя гэтага дакладу і стала падставай для распачынання ў дачыненні да Голубева крымінальнай справы паводле ч.1 арт.283 КК РФ (раскрыццё дзяржаўнай таямніцы). Аднак, паводле версіі абароны, ніякай дзяржтаямніцы навуковец не выдаваў", - паведаміў на мінулым тыдні ягоны адвакат Яўген Губін.

Пазней з'явілася інфармацыя аб арышце былога супрацоўніка Маскоўскага патрыярхату Яўгена Петрына паводле абвінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе на карысць ЗША. Адвакат фігуранта і Ляфортаўскі суд Масквы афіцыйна пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, распавяла, што ў лютым спецслужбы РФ спынілі дзейнасць меркаванага шпіёна на Чарнаморскім флоце РФ - чальца экіпажа танкера "Койда" Сяргея Мінакова, ён знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА.

У канцы лютага стала вядома, што праваахоўныя органы дабіліся вынясення абвінаваўчага прысуду ў дачыненні да вайскоўцаў Ваенна-марскога флоту Расеі, якія перадавалі замежным дзяржавам сакрэтныя звесткі.

"Асуджаныя на сёння ўжо адбываюць пакаранне. У рамках гэтай справы прысуджаныя да рэальных тэрмінаў пазбаўлення волі старэйшыя афіцэры ВМФ Захар Агапішвілі, Сяргей Данільчанка і яшчэ двое вайскоўцаў: Леван Чарквіяні і Канстанцін Яшын", - паведаміла крыніца "Інтэрфакса". У Вярхоўным судзе РФ таксама пацвердзілі існаванне гэтага прысуду, які ўжо ўвайшоў у законнае дзеянне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках