28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных будзе да +12°C

1
На выходных будзе да +12°C

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сакавік будзе цёплым.

Анамальна цёплай выдалася і сама зіма, заняўшы шостае месца ў рэйтынгу самых цёплых зім за апошнія 70 гадоў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Толькі ў студзені тэмпература была вышэйшая за норму амаль на 6 градусаў - так цёпла ў гэтым месяцы бывае раз на 15 гадоў. А ў лютым у Берасці пацяплела да +11, - кажа начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Дзмітрый Рабаў.

Ці здзівіць нас надвор'е гэтай вясной? Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сакавік чакаецца цяплейшы, чым звычайна, і халады ўжо наўрад ці вернуцца.

- На гэтым тыдні цяплей за ўсё будзе ў Берасцейскай вобласці, а халадней - у Віцебскай. Невялікі снег з дажджом чакаецца ў пятніцу і суботу. У гэтыя дні ўночы ад 0 да -5, а пры прасвятленнях да -7. Прыкметна цяплей удзень: у пятніцу ад 1 на поўначы да 6 на поўдні, а ў суботу ад 1 на паўночным усходзе да 9 на паўднёвым захадзе.

Надвор'е парадуе і 8 сакавіка! У нядзелю мокры снег з дажджом пройдзе толькі ў паўночных раёнах. Удзень ад 3 на паўночным усходзе да +12 на захадзе. У Менску ўдзень ад 4 да 6! На наступным тыдні будзе яшчэ цяплей: удзень ад 3 да +13.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках