28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі NATO перахапілі над Балтыкай самалёт ВПС Расеі

1
Знішчальнікі NATO перахапілі над Балтыкай самалёт ВПС Расеі

Італійскія знішчальнікі Typhoon у чацвер падымаліся ў паветра з вайсковага аэрапорта каля літоўскага горада Шаўляй, каб суправадзіць расейскі самалёт.

"Самалёт ляцеў паводле плану, з выключаным аўтаадказчыкам, сувязь з цэнтрам кіравання палётамі падтрымліваў. Ляцеў з Калінінградскай вобласці на мацерыковую частку Расейскай Федэрацыі", - сказаў BNS афіцэр у сувязях з грамадскасцю Аб'яднанага штаба Узброеных сіл Літвы Данатас Сухоцкіс.

Тым часам нацыянальныя ВС Латвіі ў сваім акаўнце ў твітэры паведамілі, што знішчальнікі Typhoon распазналі і суправадзілі расейскі самалёт радыёэлектроннай разведкі "Іл-20", піша "Інтэрфакс".

На мінулым тыдні знішчальнікі NATO, якія праводзяць місію СПА, двойчы падымаліся ў паветра, каб суправадзіць расейскія самалёты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках