28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр спецназу збіваў падначаленых яму вайскоўцаў

16
Афіцэр спецназу збіваў падначаленых яму вайскоўцаў

Пракуратурай Менскай вобласці распачатая справа ў дачыненні да афіцэра адной з частак сіл спецыяльных аперацый.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшы пракурор аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Менскай вобласці Павел Кузьміч.

Справа распачатая паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.455 КК (перавышэнне ўлады, спалучанае з гвалтам). Вайсковец падазраецца ў тым, што, будучы камандзірам роты, у верасні і кастрычніку 2014 года ў размяшчэнні вайсковай часткі праз ігнараванне патрабаванняў статута ўнутранай службы Узброеных сіл і дысцыплінарнага статута, перавышаючы нададзеныя паўнамоцтвы, дзейнічаючы наўмысна і супрацьпраўна, жадаючы паказаць сваю ўяўную перавагу над двума падначаленымі яму вайскоўцамі тэрміновай вайсковай службы, ужыў да іх фізічны гвалт, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні.

Крымінальная справа накіраваная для арганізацыі расследавання ва ўправу Следчага камітэта Менскай вобласці.

Крымінальным заканадаўствам за перавышэнне ўлады, спалучанае з гвалтам, прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Судом можа быць таксама ўжытая канфіскацыя маёмасці і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках