28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі будуць «адпрацоўваць» дыплом 5 гадоў?

22
Медыкі будуць «адпрацоўваць» дыплом 5 гадоў?

Маладым медыкам могуць павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі да пяці гадоў.

Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка прапанавала размяркоўваць 100% маладых спецыялістаў на першае працоўнае месца ў арганізацыі аховы здароўя, якія забяспечваюць аказанне першаснай медыцынскай дапамогі з абавязковай адпрацоўкай цягам пяці гадоў.

Пра гэта яна паведаміла 5 сакавіка на нарадзе паводле вынікаў працы тэрапеўтычнай службы за 2014 год, адзначыўшы, што размова ідзе пра перспектыву, паведамляе БелаПАН.

Са слоў галоўнага тэрапеўта, «добрым спецыялістам або спецыялістам з пэўным досведам можна стаць толькі праз пяць гадоў». Яна адзначыла, што выпускнікі навучальных устаноў - адукаваныя спецыялісты, у якіх няма досведу, а гэта «ў пэўных момантах адыгрывае ролю і з'яўляецца асноватворным фактарам».

Цягам пяці гадоў працы медык атрымлівае катэгорыю, як правіла, другую. Праз гэты час, сказала галоўны тэрапеўт, «спецыяліста можна адпраўляць надаваць спецыялізаваную дапамогу на ўзровень, дзе патрабуюцца не толькі веды, але і вялікі прафесійны досвед».

Цяпер выпускнік бюджэтнага аддзялення дзённай формы навучання ВНУ адпрацоўвае паводле размеркавання два гады, а ССНУ - адзін год. Цягам яшчэ аднаго года медыкі праходзяць інтэрнатуру.

Як паведамлялася раней, большасць выпускнікоў медыцынскіх ВНУ адпрацоўваюць належны тэрмін паводле размеркавання, выпадкі адмовы рэдкія, як і выпадкі давядзення справы да суда.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках