ЕЗ прадоўжыў санкцыі супраць Януковіча
- 5.03.2015, 17:30
- 4,618
Еўрапейскі звяз прадоўжыў санкцыі супраць экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ягонага атачэння.
Пра гэта паведамляе сайт Рады ЕЗ, піша "Еўрапейская праўда".
"Рада прадоўжыла абмежавальныя захады, якія накіраваныя на замарожванне актываў і вяртанне незаконна прысвоеных украінскіх дзяржаўных сродкаў", - гаворыцца ў паведамленні.
"Захады палягаюць у замарожванні актываў асоб, у дачыненні да якіх ідзе расследаванне аб растраце дзяржаўных сродкаў, у тым ліку экс-прэзідэнта Віктара Януковіча. Рада адкарэктавала санкцыі, улічваючы прагрэс у гэтых судовых разглядах", - пазначана ў рэлізе.
Адзначаецца, што афіцыйнае паведамленне аб санкцыях будзе апублікаванае ў часопісе ЕЗ у пятніцу, 6 сакавіка.
Як вядома, 5 сакавіка 2014 ЕЗ увёў санкцыі ў дачыненні да 18 былых украінскіх высокапастаўленых чыноўнікаў, якія падазраюцца ў няправільным выкарыстанні бюджэтных сродкаў, уключаючы Віктара Януковіча.
Фота: Reuters