28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея цвеліць NATO вайсковымі вучэннямі ў Крыме, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

4
Расея цвеліць NATO вайсковымі вучэннямі ў Крыме, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

Расейскае войска будзе праводзіць манеўры да 10 красавіка.

На фоне хісткага замірэння ва Украіне Расея абвясціла аб пачатку шырокамаштабных вайсковых вучэнняў, якія пройдуць таксама ў трох спрэчных рэгіёнах. Паказвае на тое, Масква спрабуе пазлаваць сваіх суседзяў і павысіць асцярогі NATO.

Пра гэта сёння на старонках Financial Times піша Кэтрын Хайль. Аглядальнік заўважае, што пра вучэнні афіцыйна заявіла Міністэрства абароны Расеі. Яны пройдуць у Паўднёвым вайсковым рэгіёне РФ уключна з Паўночным Каўказам і нядаўна акупаваным украінскім Крымам. Акрамя таго, расейскія вайскоўцы правядуць манеўры ў анэксаваных рэгіёнах Грузіі: Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама ў Арменіі, піша zn.ua.

Вучэнні працягнуцца да 10 красавіка. Аглядальнік падкрэслівае, што Расея рэгулярна праводзіць трэніроўкі вайскоўцаў на абхазскай і асецінскай тэрыторыі. Але гэта першы выпадак, калі пра гэта было заяўлена на самым высокім узроўні.

Вайсковыя экспэрты адзначаюць, што Расея не зніжае сваю ваенную актыўнасць з вясны мінулага года, калі быў анэксаваны Крым. Яны разглядаюць гэта як сігналы NATO пра гатоўнасць расейскага войска да нечага.

У 2012 годзе, калі Масква абвясціла аб штогадовых вучэннях на Паўночным Каўказе, расейскія вайскоўцы, дыслакаваныя на базах у Арменіі, Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, не бралі ў іх удзел, каб "пазбегнуць напружання ў двухбаковых дачыненнях з суседнімі краінамі". Але цяпер Крэмль не хвалююць занепакоенасці суседзяў у разгар вайны на Усходзе Украіны, праз якія стасункі абвастрыліся і з краінамі NATO.

Сёння стала вядома, што намесніца Дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд упершыню публічна назвала дзеянні Расеі ва Украіне ўварваннем. Да гэтага часу адміністрацыя Абамы ўзмоцнена пазбягала ўжывання тэрміна "ўварванне" ў дачыненні да канфлікту на Данбасе цягам некалькіх апошніх месяцаў.

Кангрэсмен-рэспубліканец Крыс Сміт, старшыня Хельсінкскай камісіі (Камісія па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе) заявіў, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША дэ-факта ўвяла эмбарга супраць паставак абарончай зброі Украіне.

Кангрэсмен-рэспубліканец Родні Фрелингайзен у ходзе слуханняў распавёў, што Абама не адказаў на тры пісьмовых запыту наконт аказання падтрымкі Украіне як краіне, якая з'яўляецца саюзнікам ЗША па-за NATO.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках