27 красавiка 2024, Субота, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

33-гадовы спявак упершыню прадставіць Аўстралію на «Еўрабачанні»

7
33-гадовы спявак упершыню прадставіць Аўстралію на «Еўрабачанні»

Аўстралія абрала выканаўцу, які ўпершыню прадставіць краіну на музычным конкурсе «Еўрабачанне» ў 2015 годзе.

Ім стаў спявак і кампазітар Гай Себасціян, паведамляе BBC News. Песню, з якой ён паедзе ў Аўстрыю, вызначаць да 16 сакавіка. Фінал музычнага конкурсу адбудзецца ў траўні 2015 ў Вене.

Прадстаўнік Аўстраліі выступіць адразу ў фінале, прапусціўшы адборачныя этапы - з такой умовай краіна была запрошаная да ўдзелу ў «Еўрабачанні», піша Lenta.ru.

33-гадовы Гай Себасціян стаў першым пераможцам аўстралійскага конкурсу «Стань зоркай». За гады кар'еры ён выпусціў восем студыйных альбомаў, а ягоныя сінглы не раз узначальвалі музычныя чарты Аўстраліі. Таксама спявак папулярны ў Новай Зеландыі.

Пра тое, што канкурсант з Аўстраліі ў першы і апошні раз возьме ўдзел у «Еўрабачанні», стала вядома 11 лютага. Еўрапейскі вяшчальны звяз, які выступае арганізатарам падзеі, наважыў запрасіць новага ўдзельніка з нагоды юбілею мерапрыемства - у гэтым годзе яно будзе праводзіцца 60-ым разам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках