28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: На Асада, магчыма, давядзецца націснуць войскам

Джон Кэры: На Асада, магчыма, давядзецца націснуць войскам

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры не выключыў, што спатрэбіцца вайсковы ціск на кіраўніка Сірыі Башара Асада.

"Нарэшце, спатрэбіцца камбінаваць дыпламатыю і ціск, каб дамагчыся палітычных пераменаў", - падаюць у чацвер заходнія СМІ словы Джона Кэры, які знаходзіцца з візітам у Саудаўскай Арабіі, паведамляе "Інтэрфакс".

Дзяржсакратар дадаў, што "можа спатрэбіцца і вайсковы ціск".

Пры гэтым кіраўнік дзяржаўнага дэпартамента падкрэсліў, што цяпер галоўны прыярытэт ЗША - барацьба не супраць Асада, а супраць дзейных у Сірыі ды Іраку экстрэмістаў з "Ісламскай дзяржавы".

"Асад страціў нават падабенства легітымнасці, але першасная задача для нас - парушыць планы "Ісламскай дзяржавы" і нанесці паразу гэтай групоўцы", - растлумачыў Джон Кэры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках