27 красавiка 2024, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Сталін у Бабруйскім ваенкамаце

38

У калідорах бабруйскага ваенкамата вывешаныя партрэты «маршалаў перамогі».

Гэтая галерэя пачынаецца партрэтам Іосіфа Сталіна, паведамляе «Радыё Свабода».

Прадстаўнік ваенкамата Аляксандр Марчанка адмовіўся даваць каментары што да таго, які прыклад павінен паказваць маладым прызыўнікам галоўны кіраўнік рэпрэсій у СССР. Не адказаў ён і на пытанне аб прычынах адступлення савецкага войска ў 1941 годзе і велізарнай колькасці ахвяр.

Таксама ў галерэі ёсць партрэт Кліма Варашылава, які браў актыўны ўдзел у рэпрэсіях, у тым ліку супраць каманднага складу тагачаснага савецкага войска.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках