2 траўня 2024, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін перагледзіць бюджэт

15
Мінфін перагледзіць бюджэт

Міністэрства фінансаў Беларусі плануе ўжо ў першым паўгоддзі перагледзець рэспубліканскі бюджэт.

Пра гэта заявіў у Менску на калегіі Мінфіна кіраўнік установы Уладзімір Амарын, піша "Интерфакс".

"Усім намеснікам міністра фінансаў неабходна правесці работу ў аптымізацыі расходаў у іх кірунках, каб ужо ў першым паўгоддзі падрыхтаваць праект удакладнення параметраў рэспубліканскага бюджэту", - сказаў ён.

Міністар нагадаў, што адбыліся карэкціроўкі абменнага курсу, павышэнне стаўкі рэфінансавання Нацбанка патрабуюць павелічэння выдаткаў бюджэту на пагашэнне і абслугоўванне замежнай запазычанасці, набыццё імпартнага абсталявання, медыкаментаў, а таксама на субсідаванне адсоткавых ставак банкаўскіх крэдытаў.

"У гэтых умовах выпрацоўваюцца захады бюджэтна-падатковай палітыкі, накіраваныя на захаванне макраэканамічнай збалансаванасці", - працягнуў ён. Сярод такіх захадаў кіраўнік установы назваў увядзенне вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні, падаўжэнне абмежаванняў па вяртанню ПДВ на імпартуемыя тавары.

Разам з тым Амарын падкрэсліў, што "ужо цяпер відавочна, што захадаў, якія прымаюцца недастаткова". "Для забеспячэння збалансаванасці бюджэту дадаткова праводзіцца работа ў прыцягненні замежных і ўнутраных запазычанняў, кансалідацыі даходаў ад рэалізацыі дзяржаўнай уласнасці, цэнтралізацыі прыбытку дзяржпрадпрыемстваў. Таксама будуць выкарыстаныя пры неабходнасці рэшткі сродкаў бюджэту", - адзначыў ён.

Рэспубліканскі бюджэт на 2015 год сфармаваны з прафіцытам у суме Br15,7 трлн. Прадугледжваецца, што даходы складуць Br156 трлн. 717 млрд. 409,2 млн. (рост на 27,4% да чаканага выканання 2014), выдаткі - Вr141 трлн 15,9 млрд. (рост на 12,4%).

У 2015 годзе на абслугоўванне дзяржаўнай запазычанасці плануецца накіраваць Br13 трлн. 628,6 млрд., або прыкладна 10% ад усіх выдаткаў бюджэту. У тым ліку на абслугоўванне замежнай запазычанасці будзе накіравана Br10 трлн. 317,3 млрд. Акрамя таго, у 2015 годзе на пагашэнне замежнай запазычанасці прадугледжваецца накіраваць паступленні ад экспартных пошлін на нафтапрадукты ў суме блізу $1,9 млрд і паступленні ад мытных пошлін сырой нафты, што здабываецца ў рэспубліцы на экспарт, у суме $334,6 млн.

Таксама ў 2015 годзе для выканання абавязанняў у знешніх дзяржаўных запазычанасцях плануецца прыцягнуць незвязаныя замежныя крэдытныя рэсурсы ў суме $1 млрд, зыходзячы пры гэтым з магчымасцяў прыцягнення сродкаў на міжнародным фінансавым рынку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках