2 траўня 2024, Чацвер, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зарэгістраваны выпадак адзёру

2
У Менску зарэгістраваны выпадак адзёру

У лютым у Менску зафіксавана захворванне на адзёр ў пацыента, які вярнуўся з паездкі ў Італію.

Як паведаміла БелаПАН санітарна-эпідэміялагічная служба сталіцы, пацыент не быў прышчэплены супраць інфекцыі. Блізу дваццаці чалавек, якія кантактавалі з хворым, атрымалі прышчэпкі супраць адзёру паводле эпідэмічных паказаннях.

Летась у Менску было зафіксавана тры завозныя выпадкі адзёру - з Расеі, Грузіі і Ізраіля.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у Еўропе складваецца неспрыяльная сітуацыя з захворваннем на адзёр. У Італіі, Нямеччыне, Босніі і Герцагавіне і іншых краінах раз-пораз узнікаюць успышкі хваробы, «што звязана з наяўнасцю асоб, якія не прышчэпленыя ці не цалкам прышчэпленыя супраць адзёру», растлумачылі ў санітарна-эпідэміялагічнай службе. «З'яўленне такіх асоб абумоўлена ў тым ліку павелічэннем колькасці бацькоў, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей», - дадалі ва ўстанове.

Медыкі рэкамендуюць грамадзянам перад паездкай за мяжу ўдакладніць у паліклініцы на месцы жыхарства, ці прышчэпленыя яны супраць адзёру. Калі звесткі аб імунізацыі адсутнічаюць, прышчэпку трэба зрабіць - прычым, за месяц да паездкі. Для правядзення прышчэпак можна звяртацца ў гарадскі цэнтр вакцынапрафілактыкі.

Калі па вяртанні з паездкі за мяжу з'яўляюцца сімптомы інфекцыйнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, сып, боль у горле, кашаль, кан'юктывіт), варта неадкладна звярнуцца да лекара-інфекцыяніста.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках