2 траўня 2024, Чацвер, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабчанка: Калі Лукашэнка добры, што ж ты па 12 гадзін мяхі цягаеш у чужой краіне?

30
Бабчанка: Калі Лукашэнка добры, што ж ты па 12 гадзін мяхі цягаеш у чужой краіне?

Вядомы расейскі журналіст распавёў гісторыю аб сустрэчы з беларускімі і малдаўскімі гастарбайтэрамі.

Гісторыю Аркадзь Бабчанка апублікаваў у «Фэйсбуку».

«Прыязджалі грузчыкі. Раней ад гэтай фірмы прыязджалі таджыкі. Цяпер - малдаванін і беларус. Таджыкі, мабыць, скончыліся зусім канчаткова.

Малдаванін. Галоўны ў гэтай пары. Заробак - тысяча дзвесце у дзень:

- Я раней Пуціна крытыкаваў, а потым паглядзеў - ён шмат чаго добрага зрабіў.

Што менавіта ён добрае зрабіў, не змог сказаць.

Беларус. Заробак - пяцьсот рублёў у дзень. Павінна быць тысяча, але пяцісотку яму кідаюць:

- Пуцін добры. І Лукашэнка ў нас таксама добры.

Калі Лукашэнка добры, што ж ты па дванаццаць гадзін у дзень на гарбу мяхі з цэментам цягаеш ў рабстве ў чужой краіне за восем даляраў за змену? Пяцьдзесят цэнтаў у гадзіну?

Усё ж такі Кісялёў з Эрнстам сваё бабло нездарма атрымліваюць.

Зомба-скрыня - гэта сіла, нічога не скажаш», - напісаў журналіст.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках