2 траўня 2024, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК згуляе ў фінале SEHA-лігі

БГК згуляе ў фінале SEHA-лігі

У гэтым годзе ў вызначальным раўндзе міжнароднай гандбольнай SEHA-лігі возьмуць удзел не чатыры, а шэсць каманд.

Такая пастанова напярэдадні прынятая кіраўніцтвам лігі, паведамляе БелТА.

Такім чынам, у фінальным розыгрышы, незалежна ад зыходу астатніх трох тураў першага этапу, возьме ўдзел Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова. Месца ў «Фінале шасці» таксама сабе ўжо забяспечылі вугорскі «Веспрэм», які будзе гаспадаром фіналу, македонскі «Вардар», харвацкі «Заграб» і славацкі «Татран».

На апошні тур прэтэндуюць македонскі «Металург» і харвацкі «Нексе».

«Фінал шасці» пройдзе 25-29 сакавіка.

БГК у трэці раз гуляе ў SEHA-лізе. У дэбютным сезоне-2012/2013 берасцейцы сталі пераможцамі рэгулярнага чэмпіянату, але ў «фінале чатырох» былі апошнімі, саступіўшы ў паядынку за 3-е месца «Металургу». У мінулым сезоне БГК дайшоў да фіналу турніру, дзе саступіў «Вардару».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках