2 траўня 2024, Чацвер, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкрэтніца са «Строммашыны»: 8 сакавіка будзем з дачкой «святкаваць» хлебам з вадой

14
Дэкрэтніца са «Строммашыны»: 8 сакавіка будзем з дачкой «святкаваць» хлебам з вадой

На прадпрыемстве ў трэці раз затрымліваюць дапамогі на дзіця.

Чытачка charter97.org чарговым разам скардзіцца на затрымку дэкрэтных.

«У чарговы раз сяджу і чакаю, калі ж атрымаю свае законныя дэкрэтныя. Пайшоў першы тыдзень сакавіка! Многія атрымліваюць дапамогі за сакавік, а я ўсё яшчэ чакаю за люты. Хутка свята, у мяне маленькая дачка, але, мяркуючы з ўсяго, прыйдзецца здавольвацца хлебам і вадой.

Тры дні я не магу датэлефанавацца да фонду сацыяльнай абароны. А я старалася, паверце! На прадпрыемстве адказ такі: «Грошай няма, стараемся выплаціць у першую чаргу дэкрэтніцам, частку ўжо выплацілі, калі будуць астатнія выплаты - не ведаем». Вельмі прыгнятае гэтая сітуацыя!

Я сыходзіла ў дэкрэтны адпачынак, бо мы з мужам вельмі хацелі другое дзіця і чакалі мы яго тры гады. А не так, як многія імкнуцца пажыць «за кошт дзяржавы». У мяне залаты медаль, дастаткова добрая пасада, але калі б я ведала, што буду настолькі залежная, я б яшчэ сто разоў падумала! Хочацца верыць, што гэта не ператварыцца ў сістэму, але... Страшна падумаць, што будзе пасля выбараў», - піша чытачка.

«Дапамогу быццам бы ўжо выплацілі ўчора», - паведамілі ў бухгалтэрыі ААТ «Строммашына».

Нагадаем, раней мы пісалі пра затрымкі дэкрэтных на магілёўскай «Строммашыне» за студзень. Пасля публікацыі на charter97.org, дэкрэтныя выплацілі ў той жа дзень.

Фота: wikimapia.org

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках