2 траўня 2024, Чацвер, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі аб гіганцкім акіяне на старажытным Марсе

6
Навукоўцы распавялі аб гіганцкім акіяне на старажытным Марсе

Спецыялісты НАСА мяркуюць, што ў далёкім мінулым амаль усю паверхню паўночнага паўшар'я Марса займаў акіян.

Аб гэтым паведамляецца на сайце агенцтва, піша Lenta.ru.

Прыкладна 4,3 мільярда гадоў таму на Марсе было столькі вады, што яе хапіла б для таго, каб пакрыць усю паверхню планеты пластом таўшчынёй 137 метраў. У некаторых рэгіёнах глыбіня магла дасягаць 1,6 кіламетра. Навукоўцы мяркуюць, што асноўная частка вады была сканцэнтраваная ў паўночным паўшар'і. Маса гэтага вадаёма перавышала масу вады ў Паўночным Ледавітым акіяне.

Аднак на сёння Марс страціў каля 87 адсоткаў гэтай вады. Страты пачаліся 3,7 мільярда гадоў назад і працягваюцца да гэтага часу. Асноўныя запасы вады сёння сканцэнтраваныя на канцавоссях.

Акіян, які займаў 19 адсоткаў паверхні Марса (для параўнання, Атлантычны акіян займае 17 адсоткаў паверхні Зямлі), мог ствараць добрыя варункі для жыцця. Верагодна, ягоныя рэшткі да гэтага часу захаваліся ў асобных рэгіёнах Чырвонай планеты, адзначаюць навукоўцы.

У ЗША адбыўся выпрабавальны пуск шматразовага касмічнага карабля Orion

Да такіх высноў даследчыкі прыйшлі, аналізуючы міграцыю паўцяжкай (з ізатопамі вадароду протыем і дэйтэрыем) і «лёгкай» (звычайнай, з двума атамамі протыю) вады з атмасферы Марса ў космас. Звесткі, сабраныя за шэсць гадоў назіранняў, дазволілі выказаць здагадку, якая маса вады знаходзілася на планеце ў далёкім мінулым.

Свае назіранні астраномы праводзілі ў Абсерваторыі Кека і Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі. Працягнуць аналіз складу вады на Марсе навукоўцы збіраюцца пры дапамозе зонда MAVEN, які ў верасні 2014 дасягнуў Чырвонай планеты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках