16 красавiка 2024, aўторак, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты рыхтуюць наступ на Данбасе ў трох кірунках

3
Тэрарысты рыхтуюць наступ на Данбасе ў трох кірунках

Баевікі назапашваюць тэхніку на Новаазоўскім, Арцёмаўскім і Данецкім кірунках.

З гэтага можна зрабіць высновы пра імавернасць так званых наступальных дзеянняў. Спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка паведаміў пра імавернасць наступальных дзеянняў з боку баевікоў на асобных кірунках, паведамляе ZN.ua.

"Зыходзячы з колькасці тэхнікі, узбраення і асабістага складу, якія сканцэнтраваныя на асобных кірунках, можна зрабіць высновы пра імавернасць так званых наступальных дзеянняў. Там, дзе вялікай канцэнтрацыі няма, там, зразумела, можна чакаць правакацыйных дзеянняў", - распавёў ён на брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве.

Асноўныя сілы расейска-тэрарыстычныя войскі сканцэнтравалі на Новаазоўскім, Арцёмаўскім і Данецкім кірунках.

"Але мы працягваем антыдыверсійныя працы, паколькі дыверсійна-выведвальныя групы суперніка пастаянна спрабуюць пранікнуць на нашу тэрыторыю, але дзякуючы нашым байцам на перадавой іх увесь час выяўляюць і абясшкоджваюць", - падкрэсліў спікер АТА.

З ягоных слоў, баевікі часткова аднавілі дэбальцаўскі чыгуначны вузел.

"Была інфармацыя, што тэрарысты атрымалі каманду ў рэкордны тэрмін аднавіць рэйкі і шляхі, туды былі накіраваныя тэхнічныя сродкі. Мы маем інфармацыі, што пазаўчора ўжо прыбыў першы цягнік, які прывёз боепрыпасы для баевікоў у Дэбальцаве. Там было 6 вагонаў", - падкрэсліў Лысенка.

Ён адзначыў, што, калі ўкраінскія войскі пакідалі Дэбальцава, чыгуначныя шляхі былі моцна пашкоджаныя. "Паколькі пазіцыі ў Дэбальцаве была каманда пакінуць і зрабіць арганізаваны адыход на дэбальцаўскім кірунку, на станцыі Дэбальцава на той момант ніводнай рэйкі не было цэлай", - заявіў ён.

Падчас брыфінгу Лысенка таксама паведаміў, што паводле стану на пятніцу, 6 сакавіка, украінскія вайскоўцы падчас выкананне чарговага этапу менскіх дамоўленасцей праводзяць адвод сістэм залпавага агню (РСЗА) «Ураган» ад лініі супрацьстаяння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках