2 траўня 2024, Чацвер, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што робіць у небе над Менскам вайсковы самалёт? (Фота)

31

У другой палове над заходняй часткай сталіцы працяглы час кружляў вайскова-транспартны самалёт Ан-26, паводле класіфікацыі NАТO - Curl "Віхор".

Крыніца ў Міністэрстве абароны паведаміла tut.by, што Ан-26 здзяйсняе планавы палёт у спецыяльна адведзеных для гэтага зонах. Больш за тое, ягоныя палёты працягнуцца і заўтра.

Адзначым, што гэтыя лятальныя апараты базуюцца на тэрыторыі 50-й змешанай авіябазы ў пасёлку гарадскога тыпу Мачулішчы. Таксама крыніца растлумачыла, што самалёты беларускіх вайскоўцаў маюць апазнавальныя знакі толькі на кілі, у астатнім яны пафарбаваныя ў аднатонны шэры колер.

Самалёт Ан-26 створаны канструктарскім бюро Антонава ў другой палове 1960-х, першы палёт адбыўся ў 1969 годзе. Ан-26 - абсталяваны задняй рампай грузавы варыянт папулярнага пасажырскага самалёта Ан-24.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках