2 траўня 2024, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сноўдэн просіць палітычны прытулак у Швайцарыі

29
Сноўдэн просіць палітычны прытулак у Швайцарыі

Эдвард Сноўдэн зрабіў публічны запыт аб наданні яму палітычнага прытулку ў Швайцарыі.

Пра гэта ён заявіў падчас тэлемоста Масква-Жэнева, піша ІТАР-ТАСС.

"Я хацеў бы вярнуцца ў Жэневу, з якой у мяне звязаныя цёплыя ўспаміны, - сказаў Сноўдэн. - Я мяркую, што Швайцарыя была б выдатным месцам з пункту гледжання палітыкі, бо яна заўсёды старалася займаць нейтральную пазіцыю".

Раней былы агент амерыканскай выведкі заявіў аб тым, што хацеў бы вярнуцца ў ЗША, але не верыць у справядлівы разгляд ягонай справы на радзіме.

Сноўдэн, які апублікаваў звесткі пра глабальную праграму сачэння АНБ, у 2013 годзе атрымаў часовы прытулак у Расеі. На радзіме яму выстаўленыя абвінавачванні ў выдаванні сакрэтнай інфармацыі, і пагражае пакаранне ў выглядзе працяглага турэмнага зняволення. Прадстаўнікі адміністрацыі ЗША неаднаразова заяўлялі, што ўважаюць Сноўдэна за здрадніка і не збіраюцца дараваць яму, бо ён прычыніў сур'ёзную шкоду інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках