2 траўня 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Adidas зліквідуе 200 крам у Расеі

12
Adidas зліквідуе 200 крам у Расеі

Кампанія тлумачыць гэта дэвальвацыяй рубля і скарачэннем спажывецкіх выдаткаў расейцаў.

Нямецкі вытворца спартовага адзення Adidas абвясціў аб будучай ліквідацыі 200 крам у Расеі ў варунках імклівай дэвальвацыі рубля і скарачэння спажывецкіх выдаткаў у сувязі з эканамічным крызісам, перадае «Голас Амэрыкі».

На працягу 2015 года Adidas зліквідуе 200 крам у Расеі, але ў той жа час створыць 100 новых гандлёвых пунктаў. Пра гэта абвясціў журналістам генэральны дырэктар кампаніі Гербэрт Гайнэр, пасля таго як кампанія здала справы аб выніках сваёй дзейнасці ў 2014 годзе.

Adidas стаў чарговай заходняй кампаніяй, што абвясціла аб скарачэнні сваёй прысутнасці ў Расеі пасля падзення рубля да даляра на 40% летась.

Паводле прагнозаў аналітыкаў, расейская эканоміка сёлета можа скараціцца на 4%.

«Скарачэнне базы крам на рынку негатыўна адаб'ецца на продажу», - гаворыцца ў штогадовай справаздачы Adidas, апублікаванай у чацвер.

«Мы абсалютна ўпэўненыя ў доўгатэрміновым патэнцыяле рынку, але кароткатэрміновы падмурак для вядзення бізнэсу істотна змяніўся праз імклівае абясцэньванне расейскага рубля ў 2014 годзе і значную рызыку далейшага скарачэння спажывецкіх выдаткаў», - гаворыцца ў справаздачы.

За апошнія месяцы дзясяткі заходніх раздробных кампаній абвясцілі аб скарачэнні прысутнасці на расейскім рынку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках