2 траўня 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэчыцкія прадпрымальнікі правядуць мітынг каля райвыканкама

7
Рэчыцкія прадпрымальнікі правядуць мітынг каля райвыканкама

Акцыя запланаваная на 9 сакавіка.

Рэчыцкія прадпрымальнікі падалі калектыўную заяўку на правядзенне мітынгу за скасаванне прэзідэнцкага ўказу №222. Пад заявай падпісалася больш за 50 прадпрыемцаў. Масавая акцыя запланаваная на 9 сакавіка. Пакуль жа пераважная большасць прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках «Славянскі» і «Цэнтральны», не працуюць, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Са слоў прадпрыемца Алега Шабетніка, на рынках цяпер працуюць блізу 3-5% гандляроў. «Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што заяўку на мітынг яны мусілі падаваць як мінімум за два тыдні. Але гэта калі паводле закону. Мы ж бачым, што дзяржава дазваляе жыць сабе не паводле закону, а паводле разумення. Такім чынам, мы плануем усё ж 9 сакавіка правесці мітынг», - растлумачыў прадпрымальнік.

Паводле ягоных слоў, ягоныя калегі цяпер баяцца гандляваць, каб не плаціць потым велізарныя падаткі - дадаткова да 5 мільёнаў.

Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць указу № 222 аб абавязковай сэртыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці. Згодна з указам, забаронена спрадаваць рэшткі тавару, на якія няма суправаджальных дакумэнтаў. Гандляры ж сцвярджаюць, што ў РФ немагчыма атрымаць сэртыфікаты.

Тым часам, неўзабаве ў Беларусі, як абяцаюць улады, павінен быць падпісаны новы ўказ, які вызначае правілы гандлю таварамі лёгкай прамысловасці без дакумэнтаў. Як гаворыцца ў тлумачэнні Міністэрства падаткаў і збораў, індывідуальным прадпрымальнікам-платнікам адзінага падатку дадзенае права прадаваць тавары без дакумэнтаў, увезеныя з тэрыторыі краін Мытнага саюза.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках