2 траўня 2024, Чацвер, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія распрацоўнікі гульняў трапілі пад санкцыі

24
Беларускія распрацоўнікі гульняў трапілі пад санкцыі

Распрацоўнікам з Беларусі закрылі доступ да бясплатнага гульнявога графічнага рухавіка Unreal Engine 4.

Кампанія-распрацоўнік спасылаецца на санкцыі, уведзеныя супраць уладаў Беларусі, піша onliner.by.

«Epic Games цалкам заблакавалі доступ да свайго твору для беларусаў. На гэты момант мы не тое што не можам зайсці на сайт Unreal Engine, але нават не можам спампаваць прэ-альфа версію Unreal Tournament 4... Некаторыя былыя падпісчыкі Unreal Engine з Беларусі, якія доўгі час укладвалі грошы і сілы ў распрацоўку сваіх прадуктаў на гэтым рухавіку, засталіся практычна ашуканыя, - піша чытач.

У Epic Games сапраўды спасылаюцца на санкцыі, аднак тычацца яны пераважна паставак зброі. У дакуменце таксама згадваецца «выкананне тых ці іншых паслуг», аднак без усялякіх тлумачэнняў. Прадстаўнікі амерыканскай кампаніі заявілі, што вывучаюць сітуацыю з блакаваннем і працуюць над развязаннем пытання, кансультуючыся з юрыстамі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках