2 траўня 2024, Чацвер, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліна Талай стала чэмпіёнкай Еўропы (Відэа)

15

Першы медаль здабылі беларускія спартоўкі на чэмпіянаце Еўропы ў лёгкай атлетыцы ў памяшканні.

Золата ў бегу на 60 м з бар'ерамі здабыла Аліна Талай. Прычым беларуска ўстанавіла новы нацыянальны рэкорд - 7,58 секунд. Ранейшае вышэйшае дасягненне - 7,86 - належала Лідзіі Юркавай і было ўстаноўлена ў 1990 годзе, піша БелаПАН.

Аліна Талай паказала найлепшы час сярод усіх удзельніц і ў паўфінальных забегах - 7,89 секунды.

Другое і трэцяе месцы ў фінальным забегу занялі прадстаўніцы Вялікабрытаніі Люсі Хэтан (7,90) і Сэрыта Саламон (7,93). Прычым абедзве прабеглі дыстанцыю з асабістымі рэкордамі.

Ранейшае персанальнае дасягненне Аліны Талай на 60 м з бар'ерамі было ўстаноўлена на нядаўнім турніры ў Вене - 7,88 секунды. Усяго з пачатку зімовага сезону Талай атрымала на гэтай дыстанцыі пяць перамог на міжнародных турнірах.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках