2 траўня 2024, Чацвер, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чалец Рады федэрацыі: Расея можа прызнаць ДНР і ЛНР

20
Чалец Рады федэрацыі: Расея можа прызнаць ДНР і ЛНР

Расея можа падтрымаць «незалежнасць» самаабвешчаных «рэспублік» на Данбасе.

Пра гэта заявіў у пятніцу ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Коммерсант ФМ» старшыня камітэта Рады федэрацыі міжнародных спраў Канстанцін Касачоў, паведамляе ТАСС.

«Калі будуць вычарпаныя ўсе іншыя магчымасці дасягнуць палітычнага развязання, я гэтага варыянту не выключаю», - сказаў сенатар, адказваючы на пытанне аб тым, ці варта Расеі падтрымаць стварэнне «незалежнай Наваросіі або ДНР-ЛНР», калі пра такую пастанову будзе заяўлена лідарамі сепаратыстаў.

Пры гэтым парламентарый падкрэсліў, што пастанова пра далейшы лёс гэтых тэрыторый павінна прымацца «на аснове ўзаемнай павагі інтарэсаў канфліктных бакоў».

Нагадаем, Генеральная пракуратура Украіны прызнала самаабвешчаныя «Данецкую народную рэспубліку» (ДНР) і «Луганскую народную рэспубліку» (ЛНР) тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках