Бжэзінскі: ЗША павінны даць Украіне зброю абароннага характару
14- 7.03.2015, 10:23
- 12,302
У той жа час палітолаг мяркуе, што Украіна не павінна ўступаць у NATO.
ЗША павінны даць Украіне смяротную зброю абароннага характару.
Пра гэта заявіў вядомы амерыканскі палітолаг, экс-дарадца прэзідэнта ЗША Джымі Картэра доктар Збігнеў Бжэзінскі падчас мерапрыемствы ў Вашынгтоне, якое было прысвечанае еўрапейскай і міжнароднай бяспецы, паведамляе «Голос Америки».
«Я казаў на гэтую тэму год таму, калі крызіс толькі пачаўся. Я сказаў: мы павінны даць Украіне зброю абароннага характару. Калі мы не дамо яе, то адзінае што можа зрабіць Пуцін - павысіць узровень гвалту і ён пераможа», - заўважыў аўтарытэтны экспэрт.
Таму, прадоўжыў Бжэзінскі, ЗША цяпер павінны «даць Украіне зброю абароннага характару».
У той жа час палітолаг параіў запэўніць расейцаў, што «свабодная, незалежная, еўрапейская Украіна не далучыцца да NATO», бо расейская старана разглядае такую перспектыву як пагрозу.
«Украіна будзе як Фінляндыя - свабодная, незалежная, еўрапейская, але не будзе чальцом Альянсу», - сказаў Бжэзінскі.