3 траўня 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі не абшукалі пуцінскі «гумканвой» для Данбаса

10
Украінскія памежнікі не абшукалі пуцінскі «гумканвой» для Данбаса

У Дзяржаўнай памежнай службе заявілі, што раніцай 7 сакавіка ва Украіну прыбыў васемнаццаты так званы «гуманітарны канвой» з Расеі.

Яшчэ адзін «гуманітарны канвой» для Данбаса расейская старана аформіла ў аднабаковым парадку, заявілі ў прэс-службе Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Паколькі перасоўванне «гумканвоя» адбывалася з грубым парушэннем нормаў міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства і ўзгодненых з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа мадальнасцяў, кантроль украінскай міжустаноўчай групай вёўся толькі шляхам візуальнага назірання без выканання кантрольных функцый, - гаворыцца ў паведамленні памежнікаў.

У Дзяржаўнай памежнай службе ўдакладнілі, што з 05:40 да 06:00 праз пункт пропуску «Мацвееў Курган» (РФ) на тэрыторыю Украіны заехалі 23 аўтамабілі.

Грузавікі, паводле заявы, перавозілі прадукты харчавання.

Нагадаем, раней расейскія СМІ паведамілі, што аўтамабільная калона МНС Расеі з нібыта гуманітарнай дапамогай для сем'яў шахцёраў, загінулых і пацярпелых пры аварыі на шахце ім. Засядзькі, перасекла мяжу і ўжо накіроўваецца ў Данецк.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках