3 траўня 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Надзеі Саўчанкі папрасіла Мэркель выратаваць дачку

6

Маці ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі напісала ліст канцлерцы Нямеччыны Ангеле Мэркель.

Жанчына просіць паспрыяць вызваленню яе дачкі, паведамляе нямецкая газета Bild.

"Шаноўная спадарыня Мэркель, калі ласка, дапамажыце мне выратаваць маю дачку. Я звяртаюся наўпрост да Вас і моцна спадзяюся, што Вы як-небудзь дапаможаце нам выйсці з гэтага становішча", - гаворыцца ў лісце Марыі Саўчанкі, які ў суботу апублікавала Bild, паведамляе РБК -Украіна.

Са слоў Марыі Саўчанкі, у Надзеі ёсць алібі, і яна не можа быць вінаватай у гібелі расейскіх журналістаў. Марыя Саўчанка заявіла, што сама не ў стане дапамагчы дачцэ, таму яна звяртаецца да Мэркель.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках