3 траўня 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты ў Іраку знішчаюць руіны горада III стагоддзя да нашай эры

6
Ісламісты ў Іраку знішчаюць руіны горада III стагоддзя да нашай эры

Баевікі групоўкі джыхадыстаў «Ісламская дзяржава» прыступілі да разбурэння руін старажытнага горада Хатра ў Паўночным Іраку.

Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі іракскіх курдаў, паведамляе BBC.

Руіны Хатры, горада, які быў заснаваны ў III стагоддзі да нашай эры і ўваходзіў у склад Парфянскага царства, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ААН.

Напярэдадні стала вядома, што радыкальныя ісламісты бульдозерамі знішчалі разваліны асірыйскага горада Німруда на тэрыторыі Ірака.

Многія артэфакты, знойдзеныя ў руінах горада, былі адпраўленыя ў музеі Багдаду і за мяжу, але буйныя экспанаты засталіся ў Німрудзе.

Яшчэ раней ісламісты разбурылі экспанаты ў музеі Масула.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках