3 траўня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Фінляндыі: Расею выключаць з міжнароднага супрацоўніцтва

8
Прэм'ер Фінляндыі: Расею выключаць з міжнароднага супрацоўніцтва

Масква не жадае гуляць паводле міжнародных правіл, яна хоча сама іх усталёўваць.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб у інтэрв'ю выданню Yle. На ягоную думку, праходзіць перыяд, які пачаўся 25 гадоў таму пасля сканчэння халоднай вайны, піша "Еўрапейская праўда".

"У той час мы адштурхваліся ад меркавання, што Расея стане нармальнай ліберальнай дэмакратыяй з сацыяльнай рынкавай эканомікай", - сказаў Стуб.

Як мяркуе прэм'ер, палітычны курс Расеі пачаў мяняцца падчас вайны з Грузіяй у 2008 годзе.

"На жаль, Расея працягвае дэстабілізацыю абстаноўкі, цяпер ва Украіне" - сказаў ён.

"Давайце прызнаем, што Расея - гэта вайскова-палітычная дзяржава, прызнаем, што яна так ці інакш не будзе ўдзельнічаць у міжнародным супрацоўніцтве. Яна не хоча выконваць міжнародныя канвенцыі, а хоча сама іх усталёўваць", - падкрэсліў Аляксандр Стуб.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках