3 траўня 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікеры палат кангрэса Бразіліі знаходзяцца пад следствам

Спікеры палат кангрэса Бразіліі знаходзяцца пад следствам

Вярхоўны суд Бразіліі пастанавіў расследаваць карупцыйную справу ў дачыненні да дзясяткаў высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў.

Сярод іх - спікеры абедзвюх палат кангрэса. Гаворка ідзе пра шматмільярдную схему адкатаў у дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Пад следства трапілі 12 сенатараў і 22 чальцы палаты дэпутатаў. Усе яны, акрамя аднаго, знаходзяцца ў кіроўнай кааліцыі цяперашняга прэзідэнта Дылмы Русеф. Найбольш высокапастаўленымі фігурантамі справы з'яўляюцца прэзідэнт сената Рэнан Калейрус (Renan Calheiros) і спікер палаты дэпутатаў Эдуарду Кунья (Eduardo Cunha).

У дачыненні да карупцыйных схем, прынамсі, падазраюцца 21 чалец Прагрэсіўнай партыі, шэсць чальцоў партыі «Дэмакратычны рух Бразіліі» і пяць прадстаўнікоў Партыі працоўных.

Як адзначаецца, расследаванне можа заняць некалькі гадоў. Згодна з заканадаўствам, прыцягваць да адказнасці абраных дзяржаўных дзеячаў можна толькі са згоды суда вышэйшай інстанцыі.

Русеф была старшынёй рады дырэктараў кампаніі Petrobras з 2003 да 2010 года, калі і была дапушчаная вялікая частка выяўленых парушэнняў. Яна адмаўляе, што ведала тады пра існаванне злачыннай схемы, і паабяцала паважаць незалежнасць судовай улады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках