3 траўня 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заяўка на правядзенне акцыі ў Дзень Волі будзе пададзеная 9 сакавіка

6
Заяўка на правядзенне акцыі ў Дзень Волі будзе пададзеная 9 сакавіка

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл маюць намер 9 сакавіка падаць заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі з нагоды Дня Волі.

Пра гэта паведаміў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 7 сакавіка на сойме арганізацыі, піша БелаПАН.

У аргкамітэт акцыі ўваходзяць Партыя БНФ, рух «За Свабоду», аргкамітэт у стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Аб'яднаная грамадзянская партыя, рух салідарнасці «Разам».

Янукевіч адзначыў, што аргкамітэт наважыў пакінуць палітычны фармат акцыі. Тэматыка мерапрыемства - «незалежнасць, салідарнасць з Украінай, пратэст супраць антыдэмакратычных уладаў Беларусі».

25 сакавіка апазіцыя традыцыйна адзначае гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Плануецца правесці шэсце ад станцыі метро «Акадэмія навук» да плошчы Бангалор і мітынг у парку Дружбы Народаў. Акцыя адбудзецца пад лозунгам «Разам за мір і незалежнасць!».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках