3 траўня 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія навукоўцы: Лёд у Арктыцы «будзе раставаць на вачах»

15
Амерыканскія навукоўцы: Лёд у Арктыцы «будзе раставаць на вачах»

Амерыканскія навукоўцы атрымалі вынікі новых даследаванняў, згодна з якімі праблемы раставання льдоў у Арктыцы набываюць усё больш востры характар.

Такое моцнае змяненне клімату прывяло да больш імклівага скарачэння плошчы лядовага пакрыцця ў Паўночным Ледавітым акіяне, піша ТАСС.

Двое навукоўцаў, Рон Ліндсэй і Аксель Швайгер з Вашынгтонскага ўніверсітэта, сабралі і прааналізавалі інфармацыю аб раставанні ў гэтым рэгіёне леднікоў цягам апошніх 40 гадоў.

«У нас быў доступ да ўсіх неабходных звестак са спадарожнікаў, самалётаў, караблёў і нават падводных лодак, дзякуючы якім мы высветлілі, што ледзяное покрыва ў Арктыцы паменшылася на 65%», - адзначае ў сваёй працы Ліндсэй.

Аднак, падчас больш дэталёвага аналізу ўсёй сабранай інфармацыі, навуковыя супрацоўнікі пераканаліся ў тым, што, пачынаючы з 2000 года, працэс скарачэння плошчы лёду ў самым халодным акіяне планеты стаў нарошчваць тэмпы.

«У сённяшніх варунках лядовае пакрыццё Арктычнага басейна будзе скарачацца на 45 см за 10 гадоў. Лёд будзе проста раставаць на вачах. Безумоўна мы ведалі, што гэта адбываецца, але раней мы не мелі паняцця, наколькі хуткі працэс раставання леднікоў», - кажуць навукоўцы.

У 2017 годзе прадстаўнікі Нацыянальнай управы аэранаўтыкі і касмічнай прасторы ЗША (НАСА) плануюць запусціць на калязямную арбіту навуковы спадарожнік ICESat-2. Касмічны апарат з дапамогай лазернай сістэмы будзе вывучаць змены клімату на планеце і збіраць звесткі аб перамяшчэнні льдоў на канцавоссях. Кошт апарата складае больш за $96 млн. Плануецца, што ён будзе працаваць на арбіце ад трох да сямі гадоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках