Ахова Белага дома паднятая па трывозе
1- 7.03.2015, 19:53
- 17,853
Гучны шум быў чутны ля лужка Белага дома ў Вашынгтоне, служба бяспекі прэзідэнта ЗША паднятая па трывозе.
Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на агенцтва Reuters.
«Гучны шум быў чутны ў паўднёвай частцы лужка Белага дома, калі прэзідэнт ЗША Барак Абама і ягоная сям'я збіраліся адлятаць на верталёце, гэта справакавала трывогу службы бяспекі», - гаворыцца ў паведамленні агенцтва Reuters.
Супрацоўнікі службы бяспекі зачынілі журналістаў, якія чакалі кіраўніка дзяржавы, у зале, дзе звычайна праводзяцца брыфінгі. Прычын таго, што адбылося яны не патлумачылі.
Фота з архіву